У суботу, 12 кастрычніка 2024 года, у 14:00, у канцэртнай зале Дома адзінства (вул. Рыгас, 22А) пройдзе XIV Міжнародны фестываль народнай культуры “Беларускі кірмаш у Даўгаўпілсе”, арганізаваны Цэнтрам беларускай культуры Дома адзінства Даўгаўпілскага дзяржаўнага гарадскога самакіравання.
Штогадовае восеньскае свята, мэтай якога з'яўляецца захаванне і папулярызацыя культурнай спадчыны і народных традыцый беларусаў, пройдзе ўжо 14-ты раз. У святочным гала-канцэрце прымуць удзел усе творчыя калектывы Цэнтра беларускай культуры Дома адзінства: ансамбль беларускай народнай песні “Купалінка”, танцавальны ансамбль “Лянок”, тэатральная студыя “Паўлінка”, харавая капэла “Спадчына”, вакальны ансамбль “Пралескі” і дзіцячая студыя “Скарбніца”, а таксама госці – аматарскія калектывы з Латвіі, Літвы, Эстоніі і Польшчы.
У фае Дома адзінства гледачоў чакаюць выстава восеньскіх дароў і хатніх нарыхтовак беларускіх гаспадынь, выстава карцін даўгаўпілскай мастачкі Вэлты Лоцэ, майстар-класы. Майстрыхі з Даўгаўпілса, Ліепаі і Екабпілса пазнаёмяць з традыцыйнымі рамёствамі дэкаратыўна-прыкладной творчасці беларусаў.
Уваход вольны.
У нядзелю, 13 кастрычніка, у 12:00, у Цэнтры беларускай культуры (вул. Алеяс, 68-1А) адбудзецца адкрыццё выставы нацюрмортаў Аб’яднання беларускіх мастакоў Балтыі “Маю гонар” (выстава будзе даступная для прагляду да 31 снежня).
Інфармуем, што на мерапрыемствах фестывалю вядзецца фота і відэаздымка для публікацый і архіваў.
Інфармацыя падрыхтавана:
Марыя Памецька,
метадыст Цэнтра беларускай культуры
т.: +371 65424695, 29811969
эл. пошта: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.