14 верасня 2024 года вакальны ансамбль “Пралескі” Цэнтра беларускай культуры Дома адзінства выступіў у Вісагінасе на XXVIII фестывалі беларусаў Літвы “Свята беларускай песні”, арганізаваным Згуртаваннем беларускіх грамадскіх арганізацый Літвы.
Фестываль беларускай песні праходзіць штогод восенню пачаргова ў розных гарадах Літвы, дзе актыўная беларуская дыяспара. Песенны форум аб'ядноўвае вакальныя аматарскія калектывы Літвы, а таксама прымае гасцей з Латвіі і Польшчы.
Рознабаковасць і багацце беларускай музычнай культуры ўжо другі раз з годнасцю прадставіў вакальны ансамбль “Пралескі” Цэнтра беларускай культуры з Даўгаўпілса. Кранальнае выкананне калектывам песень “Вёска”, “Спатканне” і “Добрым людзям” выклікала ў гледачоў яркія пазітыўныя эмоцыі.
Цэнтр беларускай культуры і Згуртаванне беларускіх грамадскіх арганізацый Літвы прадоўжаць шматгадовае плённае супрацоўніцтва.
Інфармацыя падрыхтавана:
Анастасія Лукашэнак,
кіраўніца ансамбля “Пралескі”
т.: +371 65424695, 27003382
эл. пошта: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.