Да Дня беларускага пісьменства адкрылася выстава слоўнікаў
Друкаваць

Да Дня беларускага пісьменства адкрылася выстава слоўнікаў

У Цэнтры беларускай культуры Дома адзінства адкрылася выстава беларускіх слоўнікаў, прымеркаваная да Дня беларускага пісьменства, які штогод адзначаецца ў першую нядзелю верасня.

У бібліятэцы Цэнтра беларускай культуры (ЦБК) налічваецца больш за 2000 тамоў. Пераважна гэта кнігі на беларускай мове класікаў беларускай літаратуры і сучасных аўтараў, кнігі па латвійска-беларускіх сувязях, метадычная і даведачная літаратура, дзіцячыя кніжкі.

Асаблівае месца займае калекцыя слоўнікаў. Многія з іх паўсядзённа выкарыстоўваюцца ў метадычнай рабоце ЦБК: гэта беларуска-англійскі, беларуска-польскі, беларуска-рускі, латышска-латгальскі слоўнікі; арфаграфічныя, тлумачальныя і фразеалагічныя слоўнікі; слоўнікі антонімаў, эпітэтаў, паранімаў і многія іншыя.

Асаблівае месца займае першы беларуска-латышскі слоўнік, выдадзены Саюзам беларусаў Латвіі ў 2010 годзе. Выданне адрасавана ўсім, хто вывучае беларускую і латышскую мовы, змяшчае 40 тысяч слоў.

Укладальнік – латышская літаратуразнаўца і мовазнаўца, спецыяліст па беларускай мове, доктар філалагічных навук Мірдза Абола, якая збірала матэрыялы амаль 40 гадоў.

Выстава беларускіх слоўнікаў будзе даступна ў Цэнтры беларускай культуры (Даўгаўпілс, вул. Алеяс, 68-1А) першы тыдзень верасня.

Уваход вольны.

Інфармацыя падрыхтавана:

Марыя Памецька,

метадыст Цэнтра беларускай культуры

т.: +371 65424695, 29811969

эл. пошта: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.