Віншуем Анастасію Бароўскую з заканчэннем універсітэта!
Друкаваць

Віншуем Анастасію Бароўскую з заканчэннем універсітэта!

20 чэрвеня 2024 года кіраўніца культурных праектаў Цэнтра беларускай культуры Дома адзінства Анастасія Бароўская атрымала дыплом аб заканчэнні факультэта гуманітарных і сацыяльных навук Даўгаўпілскага ўніверсітэта.

Анастасія Бароўская атрымала прафесійную ступень бакалаўра па спецыяльнасці арт-мэнэджара.

Калектыў Цэнтра беларускай культуры віншуе Анастасію з заканчэннем Даўгаўпілскага ўніверсітэта і жадае поспехаў у прафесіі!

Усе спецыялісты Цэнтра беларускай культуры – выпускнікі бакалаўрскіх і магістарскіх прафесійных праграм Даўгаўпілскага ўніверсітэта.

Інфармацыя падрыхтавана:

Марыя Памецька,

метадыст Цэнтра беларускай культуры

т.: +371 65424695, 29811969

эл. пошта: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.