У ЦБК прадставяць акварэльныя замалёўкі Галіны Жэлабоўскай
Друкаваць

У ЦБК прадставяць акварэльныя замалёўкі Галіны Жэлабоўскай

У пятніцу, 24 мая 2024 года, у 18.00, у Цэнтры беларускай культуры Дома Адзінства (ЦБК) у рамках Дзён славянскай культуры адкрыецца персанальная выстава карцін даўгаўпілскай мастачкі Галіны Жэлабоўскай “Акварэльныя замалёўкі”.

Галіна Жэлабоўская з'яўляецца членам Аб'яднання беларускіх мастакоў Балтыі “Маю гонар”, таварыства свабодных мастакоў Латгаліі і таварыства творчай інтэлігенцыі Даўгаўпілса “Дзіна-Арт”, а таксама беларускага культурна-асветніцкага таварыства “Уздым”.

Г. Жэлабоўская піша нацюрморты і пейзажы ў тэхніцы алейнага, тэмпернага і акрылавага жывапісу, прымала ўдзел у мастацкіх выставах у Латвіі, Літве, Беларусі. У Цэнтры беларускай культуры неаднаразова праходзілі выставы карцін і паштовак мастачкі.

На выставе “Акварэльныя замалёўкі”, якая адкрыецца ў ЦБК 24 мая 2024 года, у 18.00, па адрасе: Даўгаўпілс, вул. Алеяс, 68-1А, будуць прадстаўлены новыя аўтарскія работы.

Выстава будзе даступная наведвальнікам да 31 жніўня (па працоўных днях з 9.00 да 17.00). Уваход вольны.

На мерапрыемстве вядзецца фота і відэаздымка для выданняў і архіваў ЦБК.

 

Інфармацыя падрыхтавана:

Марыя Памецька,

метадыст Цэнтра беларускай культуры