Дзіцячая студыя “Скарбніца” запрашае на святочны канцэрт
Друкаваць

Дзіцячая студыя “Скарбніца” запрашае на святочны канцэрт

У пятніцу, 19 студзеня 2024 года, у 17.00, у структурным падраздзяленні “Цэнтр беларускай культуры” установы “Дом Адзінства” Даўгаўпілскага дзяржаўнага гарадскога самакіравання адбудзецца канцэрт, прымеркаваны да 5-годдзя дзіцячай студыі “Скарбніца”.

Студыя “Скарбніца” заснавана ў Цэнтры беларускай культуры ў 2019 годзе. Творчым калектывам, у складзе якога дзеці школьнага ўзросту, на працягу 5 гадоў кіруе прафесійны педагог і спявачка Анастасія Лукашэнак. У рэпертуары ансамбля народныя і аўтарскія песні на беларускай і латышскай мовах, выкананнем якіх юныя артысты радавалі гледачоў Даўгаўпілса, Латгаліі і Рыгі.

У назве дзіцячага калектыву закладзены глыбокі сэнс і сімвалізм. “Скарбніца” у беларускай мове азначае скарбонка нематэрыяльных каштоўнасцей, бо культурная спадчына продкаў захоўваецца і працягваецца ў дзецях.

На канцэрце юныя ўдзельнікі выканаюць лепшыя песні са свайго рэпертуару; выступяць таксама іншыя творчыя калектывы ЦБК.

Запрашаем наведаць святочны канцэрт да 5-годдзя дзіцячай студыі “Скарбніца”, які пройдзе ў ЦБК (Даўгаўпілс, вул. Алеяс, 68-1А) 19 студзеня 2024 года, у 17.00 гадзін.

Уваход вольны.

На мерапрыемстве вядзецца фота і відэаздымка для выданняў і архіваў ЦБК.

 

Інфармацыя падрыхтавана:

Марыя Памецька,

метадыст Цэнтра беларускай культуры