Кветкі Анастасіі Сазанковай, натхнёна напісаныя акварэллю
Друкаваць

Кветкі Анастасіі Сазанковай, натхнёна напісаныя акварэллю

У панядзелак, 4 снежня 2023 года, у структурным падраздзяленні “Цэнтр беларускай культуры” установы “Дом Адзінства” Даўгаўпілскага дзяржаўнага гарадскога самакіравання (ЦБК) адкрываецца выстава карцін мастачкі Анастасіі Сазанкавай (1930-2022) “Натхненне. Кветкі. Акварэль”, на якой прадстаўлена больш за два дзясяткі работ.

Анастасія Сазанкова (1930-2022) – урач, паэт, мастачка, уладальніца сярэбранага знака “Узнагарода года-2014” Даўгаўпілскай гарадской думы.

А. Сазанкова была даўнім і адданым сябрам Цэнтра беларускай культуры – тут рэгулярна праходзілі яе прэзентацыі новых кніг і адкрываліся персанальныя выставы карцін.

На выставе “Натхненне. Кветкі. Акварэль” прадстаўлены кветкі, напісаныя акварэллю – тое, што асабліва ўдавалася мастачцы і што яна найбольш любіла пісаць.

Усю зіму наведвальнікаў будуць саграваць знаёмыя і мілыя кветкі, напоўненыя непаўторным святлом, цеплынёй і пяшчотай, пакінутыя на добрую памяць таленавітым светлым чалавекам – Анастасіяй Сазанковай.

Выстава карцін будзе даступна з 9.00 да 17.00 (у працоўныя дні) па адрасе: Цэнтр беларускай культуры (вул. Алеяс, 68-1А).

Уваход вольны.

Інфармацыя падрыхтавана:

Марыя Памецька,

метадыст Цэнтра беларускай культуры