Дзень беларускага пісьменства адкрывае новы творчы сезон у ЦБК
Друкаваць

Дзень беларускага пісьменства адкрывае новы творчы сезон у ЦБК

5 верасня 2023 года ўстанова “Цэнтр беларускай культуры” Даўгаўпілскай гарадской думы (ЦБК) адкрывае новы творчы сезон, прысвяціўшы мерапрыемства Дню беларускага пісьменства.

Традыцыйна ў першыя вераснёўскія дні Цэнтр беларускай культуры арганізуе свята “Дзень беларускага пісьменства”, штогод мяняючы фармат мерапрыемства: канцэрт, літаратурны вечар, гульня-віктарына. На гэты раз гледачам будзе прадстаўлена выстава, прымеркаваная да 130-годдзя з дня нараджэння беларускага пісьменніка, літаратуразнаўцы, фалькларыста, дзеяча нацыянальнага беларускага руху Максіма Гарэцкага (1893-1938).

У біяграфіі М. Гарэцкага ёсць і старонка, звязаная з Даўгаўпілсам. У міжваенны перыяд у горадзе працавала Беларуская дзяржаўная гімназія, і Максім Гарэцкі быў адным з лектараў Беларускіх дзяржаўных аднагадовых настаўніцкіх курсаў. Пра гэта расказваюць архіўныя матэрыялы.

Пачатак мерапрыемства – у 17:00, адрас – Цэнтр беларускай культуры (вул. Алеяс, 68).

Інфармацыя падрыхтавана:

Цэнтр беларускай культуры