Падведзены вынікі агляду фальклорных і этнаграфічных ансамбляў Латвіі, арганізаванага Латвійскім цэнтрам нацыянальных культур. На гэты раз удзельнікаў фестывалю “Baltica-2022” былі адабраны ў відэафармаце. У лік аматарскіх калектываў, якія паказалі выдатныя адзнакі, былі ўключаныя тэатральная студыя “Паўлінка” і ансамбль беларускай народнай песні “Купалінка” Цэнтра беларускай культуры Даўгаўпілскага гарадскога самакіравання.
“Baltica-2022” – важная культурная падзея для ўсіх краін Балтыі. Форум ладзіцца кожныя тры гады. На яго пляцоўках адбываецца знаёмства з традыцыйнымі культурнымі каштоўнасцямі: песнямі, інструментальнай музыкай, гульнямі, танцамі, а таксама прыкладным мастацтвам і іншымі формамі праявы народнай культуры.
“Для Даўгаўпілскага Цэнтра беларускай культуры гонар прадстаўляць беларускую культуру на прэстыжным фальклорным фестывалі “Baltica-2022”, тым больш, што мы будзем адзінымі прадстаўнікамі беларускай дыяспары Латвіі. У гэтым годзе перад нашымі ансамблямі стаяў новы выклік: у пандэмійных абмежаваннях захаваць творчы калектыў, падрыхтаваць праграмму на тэму “Гульня”, зняць выступленне на відэа і адаслаць конкурсную заяўку. Нашы аматарскія артысты выдатна справіліся з задачай, сведкамі чаго з’яўляюцца высокія адзнакі”, – адзначыла кіраўніца ЦБК Жанна Раманоўская.
У аглядзе ўдзельнічалі тэатральная студыя “Паўлінка” і гурт беларускай народнай песні “Купалінка”, шматразовыя ўдзельнікі Латвійскага свята песні і танца.
Тэатральная студыя “Паўлінка” пазнаёміла гледачоў з традыцыямі святкавання Сёмухі. Расказвае яе рэжысёр Інэса Казлоўская: “Лета – гэта спрыяльны час для святаў і розных абрадавых традыцый, аздобленных гульнямі і жартамі. Менавіта ў гэты час беларусы святкуюць Сёмуху – таямнічае і цесна звязанае з прыродай свята. Маладыя жанчыны і незамужнія дзеўкі адпраўляліся ў лес, звівалі вянкі на бярозах і варажылі на свой лёс, багаты ўраджай і шчаслівы шлюб. Самую найпрыгажэйшую сяброўку апраналі ў выглядзе сімвалічнага Куста, убіралі яе кветкамі і галінкамі, вакол яе вадзілі карагоды і спявалі. Хлопцаў на гэтае дзеянне ў лес не бралі, а калі тыя раптам з’яўляліся, дык праганялі і зазывалі іх толькі на Пятроў дзень гуляць разам. Акрамя спеваў і гульняў сяброўкі вабілі час абрадам Кумавання, калі дзяўчаты абменьваліся сваімі асабістымі рэчамі, завушніцамі ці, напрыклад, хусткамі, у знак свайго сяброўства. Таямнічыя дзеянні па ўпрыгожванні бярозак каляровымі стужкамі, загадваючы самае патаемная жаданне, звіванне вянка на бярозах і спадзяванне, каб той застаўся зялёным да Пятрова дня – і ўсё гэта вельмі характэрна беларускаму духу: спадзявацца на лепшае, чакаць шчасце і верыць у дапамогу вышэйшых сіл і прыроды”.
Выступленне тэатральная студыі “Паўлінка” эксперты адзначылі высокімі баламі (43) і 1-й катэгорыяй.
Акрамя тэатральнай студыі “Паўлінка”, конкурс прайшоў гурт беларускай народнай песні “Купалінка” (40,4 пункты і 2-я катэгорыя). Сталейшы ансамбль ЦБК, які ў гэтым годзе святкуе сваё 30-годдзе, праз элементы гульні знаёміў з культурай, традыцыямі і абрадамі беларусаў.
Беларусы будуць адзінымі сярод нацыянальных меншасцяў Даўгаўпілса, хто выступіць у ліпені на Міжнародным фальклорным фестывалі “Baltica-2022”.
Інфармацыя падрыхтавана:
Цэнтр беларускай культуры,
Прэс-фота: Тэатральная студыя “Паўлінка” на фестывалі “Baltica-2018”