ЦБК атрымаў узнагароды конкурсу праектаў “Культура” з Мінска
Друкаваць

ЦБК атрымаў узнагароды конкурсу праектаў “Культура” з Мінска

Даугаўпілскі Цэнтр беларускай культуры (ЦБК) атрымаў пасылку з Мінска з узнагародамі за перамогу ў конкурсе праектаў “Культура”, які традыцыйна праводзіць Рэспубліканскі цэнтр нацыянальных культур Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.

          ЦБК прадставіў на конкурс “Культура” навукова-асветніцкую акцыю “Беларускія геніі”. Яна ўвайшла ў лік лепшых праектаў, рэалізаваных у 2019 годзе беларусамі за мяжой і адзначана Дыпломам, а таксама нацыянальнымі сувенірамі – тканым ручніком, дэкаратыўным вышытым пано і кнігай пра Беларусь. Дзякуй Генеральнаму консульству Беларусі за дастаўку ўзнагарод.

          У гэтым годзе ЦБК прадставіў на конкурс праектаў “Культура” фальклорна-абрадавае свята “Піліпаўскія вячоркі” па папулярызацыі беларускай культуры ў краіне пражывання беларускай дыяспары.

 

Інфармацыя падрыхтавана:

Цэнтр беларускай культуры