Цэнтр беларускай культуры зачынены для наведвання
Друкаваць

Цэнтр беларускай культуры зачынены для наведвання

Згодна рашэнню Кабінета міністраў аб аб’яўленні надзвычайнага становішча распараджэння Даўгаўпілскай гарадской думы аб надзвычайнай сітуацыі, выкліканай распаўсюджваннем віруса COVID-19, з 13 сакавіка да 12 мая 2020 года Цэнтр беларускай культуры зачынены для наведвання.

 

З 13 сакавіка да 12 мая адмяняюцца ўсе раней запланаваныя публічныя мерапрыемствы, а таксама рэпетыцыі творчых калектываў.

Аднак дзейнасць Цэнтра беларускай культуры не спыняецца. Супрацоўнікі будуць працягваць метадычную, літаратурную, арганізацыйную і гаспадарчую працу. Яны будуць даступныя па тэлефону, з дапамогай электроннай сувязі.

Просім удзельнікаў нашых творчых калектываў і гледачоў не паддавацца паніцы, выконваць усе меры засцярогі. Сачыце за інфармацыяй на дамашняй старонцы ЦБК – www.bkc.daugavpils.lv.

         Дзякуем за разуменне.

 

З павагай,

кіраўніца Цэнтра беларускай культуры

Жанна Раманоўская