Друкаваць

Святочны канцэрт будзе прысвечаны Дню абвяшчэння незалежнасці Латвійскай Рэспублікі

10 лістапада 2017 года, у 18.00, у даўгаўпілскім Цэнтры беларускай культуры (ЦБК) адбудзецца святочны канцэрт у гонар Дня абвяшчэння незалежнасці Латвійскай Рэспублікі.

afisha latvija3 1

Галоўнымі ўдзельнікамі і стваральнікамі святочнага настрою стануць творчыя калектывы Цэнтра беларускай культуры: ансамбль беларускай народнай песні "Купалінка" (кіраўнік Вячаслаў Пятроў), танцавальны ансамбль "Лянок" (кіраўніца Марына Медунецкая), вакальна-інструментальны ансамбль «Пралескі» (кіраўніца Настасся Малышава) і харавая капэла «Спадчына» (кіраўніца Яніна Юзэфовіч); а таксама свае вершы прачытаюць даўгаўпілскія паэты.

Спадзяёмся, што музычныя, танцавальныя, а таксама паэтычныя выступленні створаць агульны святочны настрой і заставяць Вам самыя добрыя і прыемныя ўражанні!

Будзем рады бачыць Вас у пятніцу, 10 лістапада 2017 года, у 18.00, у Цэнтры беларускай культуры па адрасе: г.Даўгаўпілс, вул.Алеяс, 68 (уваход са двара).
Уваход свабодны.

Арганізатар: даугаўпілскі Цэнтр беларускай культуры.

Інфармацыя падрыхтавана:
Цэнтр беларускай культуры