На Фарштаце адбудзецца канцэрт “Зімовыя святкі”
Друкаваць

На Фарштаце адбудзецца канцэрт “Зімовыя святкі”

У пятніцу, 23 студзеня 2026 года, у 18:00, у Фарштацкай культурнай прасторы Цэнтра нацыянальных культур (вул. Відзэмэс, 41a, у вялікай зале) адбудзецца канцэрт “Зімовыя святкі”. 

У беларускай культуры святочна-абрадавы каляндар адчыняе зімовы цыкл. У ім цесна пераплецены хрысціянскія традыцыі з фальклорам. Зімой сяляне поўнымі абрадамі закладвалі аснову будучага багатага ўраджаю і дастатку ў гаспадарцы. Гэтаму прысвечана шмат песень, замоў, рытуалаў, гульняў, абрадавых страў. Пачынаецца святочны каляндар з Піліпаўскага посту. Асноўнымі святамі зімовага перыяду з’яўляюцца Новы год і Каляды, а таксама Водахрышча. Заканчваецца зімовы цыкл Масленіцай і провадамі зімы.

У праграме канцэрта “Зімовыя святкі” будуць тэматычныя песні, танцы, вершы, мініяцюры, якія адлюстроўваюць традыцыі святкавання ў беларускай культуры.

У канцэрце ўдзельнічаюць самадзейныя калектывы: ансамбль беларускай народнай песні “Купалінка”, танцавальны ансамбль “Лянок”, харавая капэла “Спадчына”, тэатральная студыя “Паулінка”, вакальны ансамбль “Пралескі”, дзіцячая студыя “Скарбніца”, а таксама салісты і паэты.

Уваход вольны.

Мерапрыемства арганізуе Цэнтр нацыянальных культур установы “Даўгаўпілскі Палац культуры” Даўгаўпілскага дзяржаўнага гарадскога самакіравання.

Інфармуем, што падчас мерапрыемства будзе весціся відэаздымка і фотаздымка ў мэтах публічнасці і для гістарычнага архіва.

 

Дадатковая інфармацыя:

Цэнтр нацыянальных культур

установы “Палац культуры Даўгаўпілса”,

тэл.: +371 20374840

 

Фота: з архіва Даўгаўпілскага Цэнтра беларускай культуры