Музыка Генрыха Галіцкага прагучыць на канцэрце памяці
Друкаваць

Музыка Генрыха Галіцкага прагучыць на канцэрце памяці

У сераду, 18 чэрвеня 2025 года, у 18.00, у Цэнтры беларускай культуры Дома адзінства (ЦБК) адбудзецца вечар памяці даўгаўпілскага кампазітара Генрыха Галіцкага, прымеркаваная да 95-годдзя з дня нараджэння.

Генрых Галіцкі (1930-2013) – вядомы кампазітар і музычны педагог, які ўнёс вялікі ўклад у музычную культуру Даўгаўпілса і Латгаліі.

Г. Галіцкі скончыў Латвійскую кансерваторыю і атрымаў размеркаванне ў Даўгаўпілскае музычнае вучылішча. Потым выкладаў і кіраваў музычнай кафедрай Даўгаўпілскага педагагічнага інстытута.

Кампазітар пісаў не толькі музыку да песень, але таксама складаў для духавых і сімфанічных аркестраў, актыўна супрацоўнічаў з самадзейнымі калектывамі нацыянальных таварыстваў, у тым ліку беларускага.

На вечары памяці прагучаць музычныя творы Генрыха Галіцкага на словы паэтаў Станіслава Валодзькі, Антона Кукойса, Віктара Аўсепяна, Аляксея Гузіка, Фёдара Ісаева.

Канцэрт памяці кампазітара Генрыха Галіцкага пройдзе ў сераду, 18 чэрвеня, у 18.00, у ЦБК (вул. Алеяс 68-1А, Даўгаўпілс).

Арганізатар – Цэнтр беларускай культуры Дома адзінства ў супрацоўніцтве з Таварыствам Латвійска-Беларускай садружнасці.

Інфармуем, што падчас мерапрыемства будзе весціся відэаздымка і фотаздымка ў публіцыстычных і гістарычных мэтах.

Інфармацыя падрыхтавана:

Марыя Памецька,

метадыст Цэнтра беларускай культуры

т.: +371 65424695, 29811969

эл. пошта: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.