“Лянок” танцаваў у квітнеючым майскім садзе
Друкаваць

“Лянок” танцаваў у квітнеючым майскім садзе

24 мая 2025 года ў Цэнтры рускай культуры Дома адзінства адбыўся традыцыйны майскі канцэрт Дзён славянскай культуры ў Даўгаўпілсе, на якім выступіў танцавальны ансамбль “Лянок” Цэнтра беларускай культуры Дома адзінства.

У гэтым годзе прайшлі ўжо ХХХ Дні славянскай культуры ў Даўгаўпілсе, у рамках якіх адбыўся фальклорны фестываль “Цвіце майскі сад”. У юбілейным канцэрце прынялі ўдзел творчыя калектывы з Латвіі і Літвы.

Удзельнікі танцавальнага ансамбля “Лянок” (мастацкі кіраўнік Марына Медунецкая) прадставілі гледачам беларускі народны танец “Карапет”. І нават праліўны дождж не перашкодзіў артыстам перадаць увесь запал і прыгажосць танцавальнага малюнка.

Інфармацыя падрыхтавана:

Цэнтр беларускай культуры,

т.: +371 65424695,

эл. пошта: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.