Адкрылася фотавыстава беларускіх касцюмаў
Друкаваць

Адкрылася фотавыстава беларускіх касцюмаў

7 мая 2025 года ў Цэнтры беларускай культуры Дома адзінства (ЦБК) адкрылася фотавыстава “Расказ майго народнага касцюма ў Латвіі”, прымеркаваная да Дня аднаўлення незалежнасці Латвійскай Рэспублікі.

Традыцыйны беларускі нацыянальны касцюм з'яўляецца найболей яркім маркерам культурнага кода беларусаў, адным з галоўных элементаў іх этнічнай культуры, самабытнасці і ўнікальнасці.

На фотаздымках нацыянальныя беларускія строі дэманструюць удзельнікі творчых калектываў Цэнтра беларускай культуры. 4 мая ў гэтых народных строях яны ўдзельнічалі ў святочным шэсці “Надзень свой народны касцюм у гонар Латвіі!”, якое ўпершыню прайшло ў Даўгаўпілсе.

Аўтар большасці фотаздымкаў – фотамастак Эдуард Літвіноўскі. А таксама паспрабавалі сябе ў ролі фатографаў валанцёры ЦБК.

Фотавыстава “Расказ майго народнага касцюма ў Латвіі” працягнецца ў ЦБК (вул. Алеяс 68-1А) да 26 верасня 2025 года.

Інфармацыя падрыхтавана:

Марыя Памецька,

метадыст Цэнтра беларускай культуры

т.: +371 65424695, 29811969

эл. пошта: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.