З песнямі, карагодамі і гуканнем беларусы зазываюць вясну
Друкаваць

З песнямі, карагодамі і гуканнем беларусы зазываюць вясну

У сераду, 12 сакавіка 2025 года, у 17.30, у Цэнтры беларускай культуры Дома адзінства (ЦБК) адбудзецца беларускае абрадавае свята “Гуканне вясны”.

“Гуканне вясны” – адно з самых яркіх і аптымістычных народных святаў у беларусаў. У гэты дзень прынята весяліцца, спяваць, танцаваць і радавацца надыходу вясны.

Свята “Гуканне вясны” у Цэнтры беларускай культуры пройдзе з удзелам тэатральнай студыі “Паўлінка”, ансамбля беларускай народнай песні “Купалінка”, вакальнага ансамбля “Пралескі”, дзіцячай студыі “Скарбніца” і танцавальнага ансамбля “Лянок”.

Гледачы змогуць паўдзельнічаць у гульнях і карагодзе, а таксама вырабіць папяровую паштоўку-выцінанку і ўпрыгожыць яркімі стужкамі вясновае дрэўца.

Свята “Гуканне вясны” пройдзе ў ЦБК (вул. Алеяс 68-1А) у сераду, 12 сакавіка, у 17.30.

Арганізатар – Цэнтр беларускай культуры Дома адзінства.

Інфармуем, што падчас мерапрыемства будзе весціся відэаздымка і фотаздымка ў публіцыстычных і гістарычных мэтах.

Інфармацыя падрыхтавана:

Марыя Памецька,

метадыст Цэнтра беларускай культуры

т.: +371 65424695, 29811969

эл. пошта: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.