13 кастрычніка 2024 года ў Лаўцэскай воласці Аўгшдаўгаўскага краю прайшло Свята ўраджаю, на якім выступіла дзіцячая студыя “Скарбніца” Цэнтра беларускай культуры Дома адзінства.
Кожны год грамадскі цэнтр “Laucesa” святкуе свой дзень нараджэння яркім і запамінальным мерапрыемствам для жыхароў і гасцей воласці. На гэты раз свята пад назвай “Лета ў слоіку” было прымеркавана да 15-годдзя цэнтра “Laucesa”.
Удзельнікі канцэрта выконвалі песні, дэкламавалі вершы і прэзентавалі невялікія замалёўкі з жыцця работнікаў цэнтра. Удзельнікі дзіцячай студыі “Скарбніца” парадавалі гледачоў забіяцкімі беларускімі народнымі песнямі: “Чубарыкі-чубчыкі”, “Ой, музыкі”, “Саўка ды Грышка”, “Гісторыя жыцця”.
Юныя артысты ўдастоіліся бурных апладысментаў і дыплома за ўдзел у Свяце ўраджаю.
Інфармацыя падрыхтавана:
Анастасія Лукашэнак,
кіраўніца дзіцячай студыі “Скарбніца”
т.: +371 65424695, 27003382
эл. пошта: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.