Абвешчаны фотаконкурс “Лёсавызначальная рака Дзвіна – Даўгава”
Друкаваць

Абвешчаны фотаконкурс “Лёсавызначальная рака Дзвіна – Даўгава”

Да 9 верасня гэтага года праходзіць фотаконкурс “Лёсавызначальная рака Дзвіна – Даўгава”, у якім можа прыняць удзел любы жадаючы, прадаставіўшы фатаграфіі пейзажаў ракі Даўгавы і яе берагоў, знятыя ў адпаведнасці з палажэннем конкурсу.

Мэта конкурсу - павысіць цікавасць да ракі Даўгава, як культурнага і гістарычнага шляху, якая стала шматзначным сімвалам “Лёсавызначальнай ракі” і з'яўляецца часткай культурнага канону Латвіі. Кожны ўдзельнік конкурсу можа падаць ад 1-й да 3-х фатаграфій, зробленых у 2024 годзе. Фотаздымкі можна даслаць на электронную пошту Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду. або прынесці асабіста ў Цэнтр беларускай культуры (LV-5401, Латвія, Даўгаўпілс, вул. Алеяс, 68-1A).

Пасля адзнакі атрыманых прац 13 верасня 2024 года ў 18:00 адбудзецца адкрыццё фотавыставы “Лёсавызначальная рака Дзвіна – Даўгава” і ўзнагароджанне ўдзельнікаў.

Мерапрыемства пройдзе ў рамках “Дзён паэзіі ў Даўгаўпілсе”, на якім прагучаць вершы пра Дзвіну – Даўгаву на латышскай і беларускай мовах.

Мерапрыемства арганізуе Цэнтр беларускай культуры ўстановы “Дом адзінства” Даўгаўпілскага дзяржаўнага гарадскога самаўпраўлення.

Аўтар прэсс-фота: Жанна Раманоўская.

Інфармацыя падрыхтавана:
Анастасія Бароўска,

кіраўніца культурных праектаў

Цэнтра беларускай культуры
т.: +371 65424695, 27492159
эл. пошта: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.