Ансамбль “Пралескі” запрашае на свой юбілейны канцэрт
Друкаваць

Ансамбль “Пралескі” запрашае на свой юбілейны канцэрт

У суботу, 7 верасня 2024 года, у 14.00, у рамках адкрыцця новага творчага сезона, у канцэртнай зале Дома Адзінства (вул. Рыгас, 22А) пройдзе юбілейны канцэрт “Ансамблю “Пралескі” – 10!”, арганізаваны Цэнтрам беларускай культуры ўстановы “Дом Адзінства” Даўгаўпілскага дзяржаўнага гарадскога самакіравання.

Вакальна-інструментальны ансамбль “Пралескі” заснаваны ў 2014 годзе. У рэпертуары маладзёжнага музычнага калектыву – беларускія народныя песні, фальклорныя абрадавыя песні, сучасныя і аўтарскія песні, а таксама песні на латышскай, латгальскай, рускай мовах.

За 10 гадоў ансамбль заваяваў заслужаную папулярнасць і прымаў удзел у самых значных культурных падзеях краіны: ва Уселатвійскім свяце песні і танца, у Міжнародным фестывалі нацыянальных меншасцей Латвіі, а таксама ў шматлікіх фестывалях у Латвіі, Літве, Эстоніі, Беларусі.

Кіруе самадзейным калектывам прафесійны педагог і спявачка Анастасія Лукашэнак.

У святочным канцэрце “Пралесак” таксама прымуць удзел усе творчыя калектывы Цэнтра беларускай культуры: ансамбль беларускай народнай песні “Купалінка”, танцавальны ансамбль “Лянок”, харавая капэла “Спадчына”, дзіцячая студыя “Скарбніца”, тэатральная студыя “Паўлінка”.

Цэнтр беларускай культуры сардэчна запрашае на юбілейны канцэрт “Ансамблю “Пралескі” – 10!”, які пройдзе ў суботу, 7 верасня 2024 года, у 14.00, у канцэртнай зале Доме Адзінства (Даўгаўпілс, вул. Рыгас, 22А).

Уваход вольны.

На мерапрыемстве вядзецца фота і відэаздымка для выданняў і архіваў ЦБК

Інфармацыя падрыхтавана:

Марыя Памецька,

метадыст Цэнтра беларускай культуры

т.: +371 65424695, 29811969

эл. пошта: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.