Аб усім пакрыху раскажуць карціны Вэлты Лоцэ
Друкаваць

Аб усім пакрыху раскажуць карціны Вэлты Лоцэ

У пятніцу, 1 сакавіка 2024 года, у 15.00, у Цэнтры беларускай культуры (ЦБК) Дома адзінства (Даўгаўпілс, вул. Алеяс, 68-1А) адкрыецца персанальная выстава “Аб усім пакрыху” мастачкі Вэлты Лоцэ.

“На выставе будуць прадстаўлены работы, створаныя за апошнія два гады, у якіх прадстаўлены моманты, якія расказваюць аб усім пакрыху...”, - паведамляюць арганізатары выставы. Выстава будзе даступная наведвальнікам да 20 мая (па працоўных днях, з 9.00 да 17.00).

Імя Вэлты Лоцэ добра вядома ў Даўгаўпілсе. Калісьці Цэнтр беларускай культуры ўпершыню прадставіў шырокай публіцы самадзейную мастачку, і гэтае знаёмства перарасло ў шматгадовае плённае супрацоўніцтва. Штогод у ЦБК праводзіліся персанальныя і зборныя выставы з удзелам В. Лоцэ. Прасякнутыя любоўю да навакольнага свету пейзажы, кветкі, нацюрморты нікога не пакідалі абыякавымі.

Інфармуем, што на мерапрыемстве будзе весціся фота і відэаздымка для выданняў і архіваў ЦБК.

Выставу арганізоўвае Цэнтр беларускай культуры ўстановы “Дом адзінства” Даўгаўпілскага дзяржаўнага гарадскога самакіравання.

Фота: з архіва ЦБК

Інфармацыя падрыхтавана:

Марыя Памецька,

метадыст Цэнтра беларускай культуры,

тэл.: 29811969,

э-пошта: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.