Намалюй Каляды!
Друкаваць

Намалюй Каляды!

Набліжаецца самая доўгачаканая пара года – чароўныя Каляды і казачны Новы год. Да любімых святаў дзетвары Цэнтр беларускай культуры (ЦБК) аб'яўляе конкурс малюнкаў пад назвай “Святкуем Калядкi!”.

З чым жа ў вас звязваецца свята Каляды? У першую чаргу, вядома ж, са снегам, марозам, упрыгожваннем ёлкі, прадчуваннем падарункаў і святочным настроем.

Прайдзіце свой пазнавальны квэст пра беларускія сімвалы і знакі, прысвечаныя Калядам, адлюструйце адзін з іх на сваім калядным малюнку.

Дасылайце малюнкі да 3 студзеня 2023 года (уключна) на э-пошту Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду. з паметкай “Конкурс малюнкаў” або прыносьце персанальна ў Цэнтр беларускай культуры (LV-5401, Даўгаўпілс, вул. Алеяс, 68-1А).

Усе дасланыя малюнкі будуць аформлены ў выставу, а яе ўдзельнікі будуць узнагароджаны памятнымі дыпломамі і сувенірамі.

Палажэнне аб правядзенні конкурсу дзіцячага малюнка прыкладаецца.

Палажэнне
аб правядзенні конкурсу дзіцячых малюнкаў

 “Святкуем Калядкі”

Мэты конкурсу:

1. Спрыянне пашырэнню кругагляду дзяцей дашкольнага ўзросту і школьнікаў і павышэнню іх цікавасці да культуры і традыцый Беларусі;
2. Раскрыццё творчага мыслення і патэнцыялу падрастаючага пакалення;
3. Падрыхтоўка ілюстрацыйнага матэрыялу для выставы малюнкаў.

Тэма конкурсу:

Каляды ў сімвалах беларускага каляднага арнаменту

Мэтавая аўдыторыя:

Узроставыя групы: 5-8 гадоў, 9-12 гадоў, 13-16 гадоў.

Тэрміны конкурсу:

1. Аб'ява конкурсу малюнкаў “Святкуем Калядкі” – 5 снежня 2022 года;

2. Час падачы малюнкаў на конкурс – да 3 студзеня 2023 года;  

3. Месца падачы – прынасіць персанальна ў Цэнтр беларускай культуры (LV-5401, Даўгаўпілс, вул. Алеяс, 68-1А) ці дасылаць скан малюнка на электронную пошту Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду. з паметкай “Конкурс малюнкаў”.

4. Адкрыццё выставы малюнкаў, узнагароджанне ўдзельнікаў конкурсу – 6 студзеня 2023 года.

Патрабаванні да конкурсных прац:

На конкурс прымаюцца арыгіналы малюнкаў, якія адпавядаюць тэме, выкананыя на паперы ў любой графічнай тэхніцы. Фармат працы – А3 ці А4. На адваротным баку малюнка неабходна ўказаць разборліва: імя, прозвішча і ўзрост аўтара; імя, прозвішча і кантактны тэлефон педагога або аднаго з бацькоў; назва школы або арганізацыі.

Падвядзенне вынікаў:

Рашэннем журы ў кожнай узроставай групе будуць вызначаныя пераможцы, якія атрымаюць дыпломы і прызы за I месца, II месца і III месца. Усе ўдзельнікі конкурсу малюнкаў будуць адзначаны падзякамі. Конкурсныя малюнкі будуць прадстаўлены на выставе. На яе адкрыцці адбудзецца падвядзенне вынікаў конкурсу малюнкаў і ўзнагароджанне яго ўдзельнікаў.

Асаблівыя ўмовы:

Аўтар, падаючы заяўку на ўдзел у конкурсе малюнкаў, згаджаецца на выкарыстанне яго працы ў ілюстрацыйных і выставачных мэтах, публікацыях, мас-медыя і г.д. Малюнкі, дасланыя на конкурс, аўтарам не вяртаюцца. Захаванне аўтарскіх правоў гарантаванае. Арганізатары конкурсу і члены журы маюць права засноўваць спецыяльныя прызы для заахвочвання канкурсантаў.

Арганізатар конкурсу:
Цэнтр беларускай культуры Даўгаўпілскага гарадскога самакіравання

Кантакты:
Каардынатар праекта – арганізатар культурных мерапрыемстваў Настасся Бароўская

(тэл. + 371 654 24695; т. 27492159, Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.)