Друкаваць

Дні беларускай культуры: мастацкая выстава

У сераду, 25 мая, у 17:00, у Цэнтры беларускай культуры (вул. Алеяс, 68) упершыню ў Даўгаўпілсе адкрыецца персанальная выстава карцін рыжскай мастачкі, члена “Аб'яднання мастакоў-беларусаў Балтыі “Маю гонар” Ірыны Ятнавай. На экспазіцыі “У свеце кветак” будзе прадстаўлена каля трыццаці карцін з выявай знаёмых і дзіўных кветак.