• +371 65424695
  • +371 20374840
  • Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
  • Pr. - Pk. 8:30 - 17:00
Slider

Пра нас

Цэнтр беларускай культуры – бюджэтная ўстанова культуры Даўгаўпілскага гарадскога самакіравання.

25 сакавіка 1999 года дэпутаты Даўгаўпілскай гарадской думы прынялі рашэнне аб стварэнні новай бюджэтнай установы – Цэнтра беларускай культуры. Дзейнасць установы рэгламентуе “Палажэнне Цэнтра беларускай культуры”. Галоўная мэта – захаванне і развіццё беларускай нацыянальнай культуры і традыцый.
ЦБК існуе на датацыйныя сродкі самакіравання г.Даўгаўпілса, на якія аплачваюцца ўтрыманне офіса, зарплаты штатных работнікаў, аргтэхніка, мэбля, сцэнічныя касцюмы, музычныя інструменты, інвентар, паездкі на фестывалі, арганізацыя канцэртаў, розных мерапрыемстваў і іншае.

Асноўныя напрамкі дзейнасці ЦБК:
• дзейнасць творчых калектываў;
• арганізацыя міжнароднага фестывалю “Беларускі кірмаш у Даўгаўпілсе”;
• правядзенне Дзён беларускай культуры ў Даўгаўпілсе;
• арганізацыя народнага свята Купалле;
• канцэрты;
• беларускія абрадавыя святы;
• літаратурныя вечары;
• сустрэчы з паэтамі і пісьменнікамі;
• розныя выставы;
• адукацыйна-гульнявая праграма для дзіцячых садоў “Нашы суседзі – беларусы”;
• экскурсійная праграма для школьнікаў “Беларускі дом”;
• удзел у фестывалях у Даўгаўпілсе і гарадах Латвіі, Беларусі і за мяжой;
• супрацоўніцтва з беларускімі таварыствамі Латвіі, Літвы, Эстоніі;
• супрацоўніцтва з цэнтрамі іншых нацыянальных культур;
• супрацоўніцтва са сродкамі масавай інфармацыі;
• народная беларуская бібліятэка;
• метадычная работа;
• музейная экспазіцыя “Беларуская хатка”.

Пры ЦБК дзейнічае шэсць творчых калектываў:
• ансамбль беларускай народнай песні “Купалінка” (з 1992 года, кіраўнік Вячаслаў Пятроў);
• танцавальны ансамбль “Лянок” (з 2000 года, кіраўніца Марына Медунецкая);
• тэатральная студыя “Паўлінка” (з 2007 года, кіраўніца Інэса Казлоўская);
• харавая капэла “Спадчына” (з 2013 года, кіраўніца Яніна Юзэфовіч);
• вакальна-інструментальны ансамбль “Пралескі” (з 2014 года, кіраўніца Настасся Лукашонак);
• дзіцячая студыя “Скарбніца” (з 2019 года, кіраўніца Настасся Лукашонак).

Партнёры ЦБК – Упраўленне культуры Даўгаўпілскай гарадской думы, Даўгаўпілскае беларускае культурна-асветніцкае таварыства “Уздым”, беларускія таварыствы Латвіі, Літвы, Эстоніі.

Цэнтр беларускай культуры ў Даўгаўпілсе – адзіны ў Латвіі Беларускі дом. Гэта ўнікальны астравок, дзе гучыць беларуская гаворка, дзе створаны ўсе ўмовы для развіцця творчых талентаў беларусаў, праяўлення іх нацыянальнай самаідэнтычнасці, захавання роднай мовы і традыцый, папулярызацыі беларускай культуры ў грамадстве. Дзейнасць ЦБК спрыяе пазітыўнаму міжкультурнаму дыялогу і працэсу інтэграцыі ў разнастайным культурным жыцці шматнацыянальнага Даўгаўпілса.

Кіраўніца Цэнтра беларускай культуры – Раманоўская Жанна Вячаславаўна, педагог, журналіст, прафесійны магістр кіравання і прадпрымальніцкай дзейнасці

 

Рэквізіты ЦБК:

„Цэнтр беларускай культуры”

Даўгаўпілскай гарадской думы

Reg.Nr. 90000647330

вул. Алеяс, г.Даўгаўпілс, Латвія,  LV 5401

t/fax + 371 65424695, 20374840, Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

Valsts kase,

konts LV72TREL981291600100B

kods TRELLV22

 

Daugavpils pilsētas domes Baltkrievu kultūras centra privātuma politika.

BKC Ofise 1


eiropas galv

2015 - 2024 © Baltkrievu kultūras centrs.

Please publish modules in offcanvas position.