24 студзеня 2017 года ў даўгаўпілскім Цэнтры беларускай культуры (ЦБК) адбылося адкрыццё выставы карцін Пятра Лаўрэнава. Мастак працуе ва ўнікальнай тэхніцы жывапісу – гуашшу піша пейзажы і нацюрморты ў стылі рамантычнага рэалізму. Першая і персанальная выстава прадставіла карціны П.Лаўрэнава шырокаму колу гледачоў.

Пётр Кірылавіч Лаўрэнаў нарадзіўся ў 1949 годзе ў Даўгаўпілсе, у стараверскай сям'і. І як гаворыць сам пра сябе: «Малюю, колькі сябе памятаю». Першым яго педагогам яшчэ ў дашкольныя гады быў Яўген Фёдаравіч Фёдараў, мастак старой рускай школы, які даваў здольнаму хлопчыку прыватныя ўрокі.

У школьныя гады П.Лаўрэнаў займаўся ў гуртках, студыях малявання і ўдзячны лёсу за настаўнікаў, які выхавалі яго прыхільнікам традыцыйнага рускага рэалізму ў жывапісе, навучылі маляваць строгім акадэмічным метадам, галоўная мэта якога перш за ўсё паставіць цвёрды і добры малюнак алоўкам. Бо гэта аснова ўсіх стыляў і напрамкаў у жывапісе.

У дзяцінстве і ў маладосці Пётр Лаўрэнаў працаваў з маслам і акварэллю. Гадоў сорак назад паспрабаваў пісаць гуашшу. Спадабалася. Гуаш выдатна захоўваецца і дазваляе дабіцца амаль такога ж выніку, як і ў алейным жывапісе, хоць больш складана. Пётр Кірылавіч марыў атрымаць вышэйшую мастацкую адукацыю, але ўсё ж жыццёвы выбар апынуўся прагматычным: закончыў Рыжскі палітэхнічны інстытут, працаваў інжынерам на заводзе «Электраінструмент». Однак жывапіс не пакідаў ніколі. Маляваць стараецца кожны дзень. Любіць таксама капіраваць працы вядомых майстроў, але не цалкам, а развіваючы ўзяты за аснову сюжэт, кампазіцыю па сваім меркаванні.

Адкрываючы персанальную выставу і прадстаўляючы мастака для публікі, метадыст ЦБК Марыя Памецька адзначыла, што ў Беларускім доме стала добрай традыцыяй адкрываць новыя імёны творчых людзей. Леташні творчы сезон завяршыўся дэбютнай выставай карцін невядомай раней мастачкі Ефрасінні Лелэ. А новы творчы год зноў пачынаецца з адкрыцця новага імя - дэбютнай персанальнай выставай Пятра Лаўрэнава, на якой прадстаўлена каля 50 выдатных работ (напісаных з 1980 па 2017 год у стылі рамантычнага рэалізму) невядомага дагэтуль шырокаму колу прыхільнікаў жывапісу мастака.

Потым усе з вялікім задавальненнем слухалі цікавы расказ Пятра Кірылавіча пра сябе, пра свой цікавы лёс, пра тое, як ён вучыўся жывапісу і якое важнае месца займае мастацтва ў яго жыцці. Ён таксама падрабязна спыніўся на некаторых сваіх карцінах, што дазволіла наведвальнікам зусім па-іншаму зірнуць на тую ці іншую карціну, а таксама выказаў словы ўдзячнасці ў адрас Цэнтра беларускай культуры за арганізацыю і правядзенне персанальнай выставы. Шмат добрых і цёплых слоў у адрас мастака прагучала ад членаў сям'і П.Лаўрэнава: сына Міхаіла Лаўрэнава, жонкі Галіны Васільеўны; мастачкі, паэткі і члена беларускага культурна-асветніцкага таварыства “Уздым”, Настассі Сазанковай; кіраўніка студыі народнага прыкладнога мастацтва па пляценню з лазы «Klūga» Віктара Кухальскага, аднакурснікаў па вучобе ў інстытуце Яўгена Дробата і Івана Рыбнікава.

У яркую мастацкую палітру вечара свае музычныя краскі дадаў ансамбль сеньёраў «Спадчына» (мастацкі кіраўнік Яна Юзэфовіч), які на працягу вечара выканаў некалькі лірычных музычных кампазіцый. Цудоўныя карціны, напісаныя таленавітай рукой самабытнага майстра, кранальныя вершы пра мастака і яго важную ролю ў нашым жыцці, святло падпаленай свечкі і самыя станоўчыя эмоцыі шматлікіх гасцей – усё гэта надало вечару атмасферу незвычайнай гармоніі, рамантызму, душэўнай цеплыні і ўтульнасці.

«Шедевры пусть свои творит,

Чтоб мир наш стал намного ярче…

Уж утро, он еще не спит,

Творит, чтоб стали мы богаче…»

І ўсе мы, несумненна, становімся духоўна багацей пасля такіх творчых выстаў-вечароў. Запрашаем усіх жадаючых далучыцца да прыгожага і наведаць выставу карцін Пятра Лаўрэнава, якая будзе адкрыта да 24 лютага 2017 года, з 9.00 да 17.00, па адрасу: г.Даўгаўпілс, вул. Смілшу, 92, Палац культуры, ЦБК, 3 паверх, 305 каб..

Уваход свабодны.

Інфармацыя падрыхтавана:

Цэнтр беларускай культуры,

Марыя Памецька, метадыст ЦБК,

т. 654 24695, 29811969, Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду., www.bkc.daugavpils.lv

г.Даўгаўпілс, вул.Смілшу, 92,

Палац культуры, ЦБК - 3 паверх, каб. 305-306

Бліжэйшыя мерапрыемствы

<<  Люты 2020  >>
 Пн  Ат  Ср  Чц  Пт  Сб  Нд 
       1  2
  3  4  5  6  7  8  9
10111213141516
17181920212223
242526272829 

Партнеры

kultura.daugavpils.lv

http://latvia.mfa.gov.by/ru/daugavpils/

uzdim.lv

http://www.kultura.by/page/respublikanski-tsentr-natsyyanalnykh-kultur

http://www.belorus.lv

 

http://braslav.vitebsk-region.gov.by/ru/culture/

http://miory.vitebsk-region.gov.by/ru/culture/

http://smorgon.gov.by/ru/social/culture

http://polotsk.vitebsk-region.gov.by/index.php/ru/

http://zelva.grodno-region.by/ru/social/culture

http://glubokoe.vitebsk-region.gov.by/ru/kult-glubokoe/

 


http://www.knab.gov.lv